Конкурс “Чароўны мiкрафон” на Воранаўшчыне
«Вороновская газета» от 26.04.201;
Рубрика: В посёлке, Знай наших! Больш за восемдзесят артыстычных і таленавітых
выхаванцаў устаноў культуры і школ Воранаўшчыны ў мінулую нядзелю яскрава
прадэманстравалі свае вакальныя здольнасці. Юныя спевакі ў трох узроставых
катэгорыях змагаліся за перамогу ў конкурсе дзіцячай эстраднай творчасці
“Чароўны мікрафон”.У гэты дзень гучалі меладычныя, лірычныя песні пра
родны край, прыгажосць прыроды. Многія вакалісты ўспомнілі баявы подзвіг
савецкіх салдат. Самыя маленькія канкурсанты скаралі сэрцы гледачоў добрымі,
па-дзіцячы наіўнымі песнямі. Сапраўднае суквецце талентаў сабралася ў старэйшай
групе. Моцныя пранікнёныя галасы выканаўцаў хвалявалі ды паланілі душы
слухачоў, а прадуманыя нумары прыцягвалі пільную ўвагу да дзейства, што
адбывалася на сцэне. Найбольшую колькасць узнагарод заваявалі выхаванцы
Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў: юны “марак” Уладзіслаў Дайлідка,
рамантычныя Луіза Барнатовіч, Караліна Кавальчук, Ангеліна Івуць, а таксама
ансамбль “Родник” з вясковым гумарыстычным нумарам. Даспадобы прыйшоўся і
школьны блюз, выкананы Яўгенам Крысінелем з Воранаўскай школы. Гучныя
апладысменты былі адрасаваны Карыне Халецкай і Анастасіі Войшніс (гарадскі
цэнтр культуры і вольнага часу), трыа “Радунскі вянок” (цэнтр нацыянальных
культур). Запаліліся яркія зорачкі Дар’і Вансовіч, Караліны Вайткун, Вікторыі
Лісоўскай, Ганны Радзюк, Данілы Трахімчыка, выхаванцаў Нацкага, Доцішскага,
Больцішскага і Канвелішскага цэнтраў культуры, а таксама Паліны Себянковай, Аляксандры Лазоўскай, Ульяны
Роўбуць, Уладзіслава Клімашэўскага, навучэнцаў Бастунскага, Місявіцкага,
Тракельскага НПК і многіх іншых.Юным таленавітым артыстам застаецца толькі
пажадаць, каб гэты “Чароўны мікрафон” паклаў пачатак іх зорнаму шляху.
Марына КАНДРАТОВІЧ.
Фота аўтара.
Победители конкурса «Чароўны мікрафон» (Я – первая слева)

Комментариев нет:
Отправить комментарий